Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба: адменены апошні сьмяротны вырак


Вярхоўны суд Кубы адмяніў сьмяротны вырак, вынесены грамадзяніну ЗША Умбэрта Эладзіа Рэалу і замяніў яго на турэмнае зьняволеньне тэрмінам 30 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік кубінскай Камісіі ў правах чалавека Элізарда Санчэс.

Рэал абвінавачваецца ў забойстве, якое ён зрабіў у 1994 годзе, і ў дзейнасьці, накіраванай супраць дзяржаўнай бясьпекі.

Вярхоўны суд Кубы на пачатку гэтага месяца замяніў сьмяротнае пакараньне дваім іншым асуджаным 30-гадовым пазбаўленьнем волі
XS
SM
MD
LG