Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Швэцыі патрабуюць вызваленьня затрыманых 19 сьнежня ў Менску


Затрыманьні 19-га сьнежня

Затрыманьні 19-га сьнежня

У лісьце аб'яднаньня беларускай дыяспары ў Швэцыі на імя амбасадара Беларусі ў Стакгольме Андрэя Грынкевіча выказваецца "заклапочанасьць разьвіцьцём палітычнай сытуацыі ў Беларусі і рашучы пратэст супраць масавых рэпрэсій, разгорнутых беларускімі ўладамі супраць грамадзян".

"Беларусы Швэцыі патрабуюць неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 сьнежня", — падкрэсьліваецца ў лісьце.

Арганізацыя таксама адзначае, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, "а таксама спосаб і мэтад падліку галасоў" выбарцаў "выклікалі крытыку з боку міжнароднай грамадзкасьці і абурэньне значнай часткі грамадзян Беларусі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG