Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Суданам будуць сачыць са спадарожніка


За падзеямі ў Судане, дзе 9 студзеня павінен адбыцца рэфэрэндум аб аддзяленьні паўднёвых раёнаў краіны, можна будзе сачыць па здымках са спадарожніка.У праекце ўдзельнічаюць інтэрнэт-кампанія Google, ведамства ААН для дасьледаваньняў у галіне выкарыстаньня касьмічнай інфармацыі, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, а таксама грамадзкая арганізацыя, сярод заснавальнікаў якой папулярны галівудзкі актор Джордж Клуні.

Ініцыятары праекту мяркуюць, што іх дзеяньні паспрыяюць ня толькі лепшаму асьвятленьню падзеяў у Судане, але і дапамогуць запабегчы новаму праліцьцю крыві ў гэтай краіне, паколькі, як адзначаецца, ня многія пойдуць на безазаконьне, знаходзячыся пад такой пільнай увагай.
XS
SM
MD
LG