Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьмітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву працягнуты тэрмін арышту


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Лідэру "Маладога фронту" Зьмітру Дашкевічу і актывісту гэтай незарэгістраванай арганізацыі Эдуарду Лобаву працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на 10 сутак.

Зьняволеньне працягнута распараджэньнем пракурора без выстаўленьня абвінавачаньня. Праваабаронцы заяўляюць, што новы тэрмін утрыманьня пад вартай незаконны, і маюць намер абскардзіць такое рашэньне.

Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар былі затрыманыя напярэдадні падзеяў 19 сьнежня паводле падазрэньня ў злосным хуліганстве. Дзяніса Лазара вызвалілі 28 сьнежня. Праваабаронцы занепакоеныя, што Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў могуць папоўніць сьпіс зьвінавачаных паводле крымінальнай справы па справе аб злосным хуліганстве, якая прадугледжвае пакараньне да 10 гадоў турмы.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх памкненьняў зьбілі двух грамадзян.

Адвакат Дашкевіча Павал Сапёлка распавёў: "Двое пацярпелых, на выгляд прыкладна гадоў дваццаці пяці, растлумачылі, што падышлі да хлопцаў і адначасова спыталі закурыць. На што ў адказ адзін атрымаў удар кулаком "у вобласьць жывата"), а другога стукнулі металічнымі абцугамі".

Са слоў Дашкевіча, на яго з таварышамі напалі пяцёра правакатараў, пасьля чаго актывістаў "Маладога фронту" затрымала міліцыя.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG