Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэўл -- за перамовы з КНДР


Сэўл выступіў за аднаўленьне міжнародных перамоваў у праграме ядзернага ўзбраеньня КНДР. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак лічыць, што гэта павінна адбыцца ўжо налета. Пакуль дыялёг перапынены пасьля таго, як два гады таму Паўночная Карэя пакінула шасьцібаковыя перамовы з удзелам Паўднёвай Карэі, Японіі, Кітаю, Расеі і ЗША.

Адносіны паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі сёлета рэзка абвастрыліся, у тым ліку з прычыны нядаўняга абстрэлу КНДР паўднёвакарэйскай выспы Ёнпхенда.
XS
SM
MD
LG