Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Тунісу асудзіў масавыя пратэсты ў краіне



Прэзыдэнт Тунісу Зін аль-Абідзін Бэн Алі асудзіў масавыя пратэсты супраць беспрацоў’я, якія суправаджаліся беспарадкамі, і назваў іх непрымальнымі.

Прэзыдэнт лічыць, што такія дзеяньні могуць адштурхнуць патэнцыйных інвэстараў і турыстаў, што яшчэ больш пагоршыць сытуацыю на рынку працы. Ён сказаў, што вінаватыя ў парушэньні грамадзкага парадку будуць пакараныя.

У панядзелак на вуліцы сталіцы Тунісу выйшлі сотні людзей. Некалькі дзён раней у рэгіёне Сідзі-Бузід адбыліся сутыкненьні з сіламі бясьпекі. Пратэсты пачаліся пасьля самазабойства двух маладых людзей, якія ня здолелі знайсьці працу.
XS
SM
MD
LG