Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Палае Газы загінуў 1 чалавек


У Паласе Газы сёньня адзін палестынец загінуў і яшчэ пяцёра былі параненыя у выніку ізраільскага абстрэлу у раёне Хан-Юніса.

Загінуў актывіст Камітэтаў народнага супраціву – кааліцыі палестынскіх груповак, якія ўзялі на сябе адказнасьць за нядаўні мінамётны абстрэл тэрыторыі Ізраілю.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што праводзяць расьследваньне і адмовіліся камэнтаваць інцэндэнт.
Раней сёньня прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтэніяху заявіў, што не выключае магчымасьці “часовага мірнага пагадненьня” з палестынцамі.
XS
SM
MD
LG