Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


З раніцы да вечара сьнегапад, тэмпэратура -6– -9 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, пасяджэньне калегіі МУС Беларусі

Менск, у Нацыянальным прэс-цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Казахстану Анатоля Сьмірнова аб выніках старшыняваньня Казазхстану ў АБСЭ ў 2010 годзе

Менск, Жодзіна, магчымае вызваленьне прыкладна 300 асобаў, асуджаных да адміністрацыйнага пакараньня за маніфэстацыю 19 сьнежня ў Менску

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1845: Тэхас стаў 28-м штатам ЗША

1958: З крымінальнага кодэксу СССР выдаленае паняцьце “вораг народу”

1996: У Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, якая доўжылася 36 гадоў

1989: Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны

Памерлі

1884: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург (нар. 4.2.1808)
1986: Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст (нар. 4.4.1932)

МІНУС 365:


Анкета Свабоды: Уладзімер Някляеў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Надзея, у яе глыбінным і наймацнейшым сэнсе, – гэта не проста радасьць ад таго, што справы ідуць добра; гэта здольнасьць працаваць дзеля нейкай мэты толькі таму, што гэтая мэта добрая, а не таму, што яна дае шанцы на посьпех.

Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, былы прэзыдэнт Чэхаславаччыны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG