Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маскоўская пракуратура правярае лётнішчы


Маскоўская транспартная пракуратура распачала праверку ў сувязі з масавымі затрымкамі рэйсаў у лётнішчах Дамадзедава і Шарамецьцева.

З-за няспрыяльных умоваў надвор’я і праблем з электрычнасьцю больш трох сутак у лётнішчы Дамадзедава чакалі вылету каля 12 тысяч пасажыраў, а у Шарамецьцева – каля 8 тысяч чалавек.

Пасажыры і авіякампаніі вінавацяць супрацоўнікаў лётнішчаў у няздольнасьці прымаць хуткія рашэньні ў крызыснай сытуацыі.

Тысячам людзей, як паведамляецца, якія чакалі некалькі сутак, не было дзе прылегчы, не хапала вады і ежы, пры гэтым пасажыры фактычна не мелі ніякай інфармацыі аб тым, што адбываецца.

Паводле авіякампаніяў, нармалізаваць працу яны змогуць не раней 30 сьнежня. Дасюль сытуацыя у маскоўскіх лётнішчах застаецца складанай, тысячы пасажыраў чакаюць вылету самалётаў.
XS
SM
MD
LG