Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 сьнежня каля 300 арыштаваных 19 сьнежня могуць выйсьці на свабоду


Менавіта заўтра завяршаецца тэрмін адміністратыўнага арышту ў амаль 300 затрыманых 19 сьнежня ў Менску, каму суды прызначылі 10 сутак, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў масавых беспарадках, паведамляе «Інтэрфакс».

Затрыманыя адбываюць адміністрацыйны арышт у спэцпрыёмніку- разьмеркавальніку ГУУС Менску, у СІЗА ў Жодзіна і шэрагу іншых спэцустановаў пэнітэнцыярнай сыстэмы Беларусі.

Застаюцца адбываць пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 15 сутак яшчэ каля 200 затрыманых у Менску.

Падчас несанкцыянаванай акцыі ў Менску 19-20 сьнежня было затрымана больш за 630 чалавек. Суды прызначылі пераважнай большасьці пакараньне ў выглядзе арышту ад 5 да 15 сутак. На мінулым тыдні выйшлі на волю каля 100 чалавек, якім былі прызначаныя штрафы і 5 сутак арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG