Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: затрымалі падазраванага ў зьбіцьці хімкінскага актывіста


Расейская міліцыя затрымала трох падазраваных у нападзе на хімкінскага эколяга Канстанціна Фэцісава.

Сярод затрыманых – урадовец камітэту па кіраваньні маёмасьцю пры адміністрацыі гораду Хімкі Андрэй Чарнышоў, паведаміў прадстаўнік Сьледчага камітэту Ўладзімір Маркін.

Актывіст кампаніі па абароне Хімкінскага лесу і ачольнік рэгіянальнага адзьдзяленьня партыі "Правое дело" Канстанцін Фэцісаў быў жорстка зьбіты 4 лістапада. Ён патрапіў у рэанімацыю і доўгі час знаходзіўся ў штучнай коме.
XS
SM
MD
LG