Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асанж напіша аўтабіяграфію


Заснавальнік выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліян Асанж напіша кнігу пра сваё жыцьцё і арганізацыю, якая стаіць за абнародаваньнем сакрэтных дакумэнтаў.

У панядзелак Нью-Ёркскі выдавец Альфрэд Кнопф пацьвердзіў, што дамоўленасьць з Асанжам сапраўды існуе, і што той мае падаць рукапіс у наступным годзе. Канкрэтная дата публікацыі пакуль невядомая.

Раней у інтэрвію газэце Sunday Times Асанж назваў суму дамоўленага ганарару – 1,3 мільярды даляраў, дадаўшы, што гэтыя грошы пойдуць на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных зь яго судовым перасьледам і працай сайту.
XS
SM
MD
LG