Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: экс-ачольніку МУС пагражае 12 гадоў турмы


Паводле абвінавачаньняў, выстаўленых былому міністру ўнутраных спраў Украіны Юрыю Луцэнку, яму можа пагражаць да 12 гадоў зьняволеньня. Усяго супраць экс-міністра распачатыя 3 крымінальныя справы.

Луцэнку закідаецца махлярства з афармленьнем заробку ягонаму кіроўцу і парушэньні ў правядзеньні апэратыўнае сачэньня ў справе расьсьледаваньня абставінаў атручэньня былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі.

Падрабязнасьці трэцяга абвінавачаньня – паводле якога Луцэнку зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар – не паведамляецца.

Луэнка – ўжо сёмы прадстаўнік ураду экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі, які будзе сустракаць Новы год у зьняволеньні.
XS
SM
MD
LG