Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградзкая актывістка адмовілася ісьці ў КДБ


Супрацоўнік Наваградзкага КДБ, старшы лейтэнант Дзьмітры Марцішэўскі, прынёс на працу да актывісткі Дар’і Бахар паведамленьне, што яна павінна зьявіцца сёньня ў КДБ. Спадарыня Бахар стэлефанавалася з праваабаронцамі і адмовілася ісьці ў КДБ з тае прычыны, што паведамленьне — не афіцыйная папера, як, да прыкладу, позва.

Са слоў Дар’і Бахар, супрацоўнік КДБ яшчэ раз прыходзіў да яе на працу і запатрабаваў, каб яна вярнула паведамленьне і напісала тлумачэньне — чаму адмаўляецца зьявіцца ў КДБ на іх патрабаваньне. Паведамленьне яна вярнула, але тлумачэньне пісаць адмовілася.

Пасьля гэтага супрацоўнік КДБ паабяцаў, што ёю зоймецца пракуратура. Вядома, што з падобным паведамленьнем у Наваградку шукаюць яшчэ аднаго актывіста — Юрыя Казака.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG