Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскія ўлады павесілі "шпіёнаў"


Іранскія ўлады пакаралі сьмерцю праз павешаньне падазраванага ізраільскага шпіёна. Генэральны пракурор Ірану заявіў, што павешаны Алі Акбар Сіядат быў асуджаны за тое, што нібыта падаваў ізраільскай выведцы Масад інфармацыю аб іранскіх вайсковых аб'ектах, за што атрымаў узнагароджаньне памерам 60 тысяч даляраў.

Сіядат быў арыштаваны два гады таму, калі спрабаваў пакінуць краіну разам са сваёй жонкай.

Яшчэ адзін іранец Алі Сарэмі быў павешаны за супрацоўніцтва з эмігранцкай апазыцыйнай групоўкай Маджахедзкая арганізацыя Халк.
XS
SM
MD
LG