Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумчык: "Таня Сапач была надзвычайнай на нашым курсе"


Сяргей Навумчык

Сяргей Навумчык

"Наш курс быў, напэўна, адным з самых моцных курсаў журфаку — назаву Ігара Гермянчука, Сяргея Дубаўца, Барыса Сачанку (Пятровіча), Радзіслава Лапушына. Я ўспрымаў Тацяну як самую таленавітую дзяўчыну на курсе, але таленавітымі здаваліся ўсе, а вось Таня выдзялялася з усіх нейкай надзвычайнай дабрынёй і пры гэтым — сумленнасьцю і прынцыповасьцю (яна была адзінай, у якой, напрыклад, не паварочваўся язык папрасіць нешта сьпісаць на іспыце). І за трыццаць гадоў ня здарылася нічога, што магло б зьмяніць гэтае ўражаньне і гэтае вельмі цёплае да яе стаўленьне. І мы, раскіданыя па сьвеце аднакурсьнікі, у гэтыя дні разам зь Сяргеем, з Адэляй і з роднымі Тацяны".

Сям'я знанага журналіста Сяргея Дубаўца і паэткі Тацяны Сапач трапіла ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 сьнежня. Яны вярталіся з Польшчы ад дачкі Адэлі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку. Тацяна загінула. Сяргей з траўмамі патрапіў у шпіталь і ўжо адтуль выпісаны. Час і месца пахаваньня Тацяны Сапач пакуль невядомыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG