Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту б'юць пасьлякрызісны рэкорд


Цэны на нафту ў гэты панядзелак падняліся да самых высокіх адзнакаў за апошнія 26 месяцаў. Цана амэрыканскай нафты Brent на Лёнданскай біржы павялічылася на 15% і склала амаль 94 даляры за барэль.

Экспэрты ўвязваюць гэта з павелічэньнем попыту ў сувязі з надзвычайнымі халадамі ў Эўропе. Краіны АПЭК, у сваю чаргу, заявілі, што не зьбіраюцца павялічваць вытворчасьці прынамсі да лета наступнага году.

Чакаецца, што ў сувязі з ростам цэнаў на нафту даходы Беларусі ад нафтаперапрацоўкі, дзякуючы новым умовам расейскіх паставак, істотна павялічацца.
XS
SM
MD
LG