Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нетаньяху не зьбіраецца прабачацца перад Турэччынай


Прэм’ер-міністар Ізраілю Беньямін Нетаньяху выключыў магчымасьць афіцыйных прабачэньняў перад Турэччынай за гібель у траўні дзевяці турэцкіх грамадзянаў у выніку сутыкненьня "Флятыліі свабоды” з ізраільскім спэцназам.

Нетаньяху паведаміў журналістам, што гатовы выказаць Турэччыне спачуваньні з нагоды сьмерці людзей, але ня мае намеру прасіць прабачэньня за дзеяньні салдат, якія выконвалі свой абавязак і не павінны рабіцца аб’ектам перасьледу з боку міжнароднага права.

У траўні ізраільскі спэцназ спыніў так званую “Флятылію свабоды”, якая перавозіла гуманітарныя грузы ў паласу Газы. У сытыкненьні загінулі некалькі чалавек.
XS
SM
MD
LG