Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Нямеччына асудзілі працэс над Хадаркоўскім і Лебедзевым


Злучаныя Штаты Амэрыкі і Нямеччына выступілі з асуджэньнем судовага працэсу над Міхаілам Хадаркоўскім і Платонам Лебедзевым.

У заяве Белага Дому выказваецца заклапочанасьць у сувязі з інфармацыяй пра парушэньні ў часе судовага працэсу над былымі саўладальнікамі “ЮКАСу”. Адзначаецца, што пазыцыя суду падрывае веру ў адданасьць Расеі вяршэнству права і нэгатыўна адбіваецца на здольнасьці Масквы мацаваць сувязі з Вашынгтонам.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Гідо Вэстэрвэле заявіў, што судовы працэс над Хадаркоўскім і Лебедзевым выклікае шмат пытаньняў і акрэсьлівае крок назад на шляху Расеі да мадэрнізацыі.
XS
SM
MD
LG