Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэнэсуэльская нафта для Беларусі будзе пастаўляцца ў ЗША


Вэнэсуэла пачне дастаўляць нафту ў ЗША для Азэрбайджану ўжо ў студзені, паведаміў сёньня прэзыдэнт Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Рэспублікі Азэрбайджан (SOCAR).

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Баку Раўнаг Абдулаеў патлумачыў, што паводле заключанай нядаўна зьдзелкі "своп", у наступным годзе Вэнэсуэла даставіць у ЗША 5 мільёнаў тон уласнай нафты, замест той, што амэрыканскія кампаніі закупілі раней у Азэрбайджане.

Азэрбайджан, у сваю чаргу, паставіць для Вэнэсуэлы адпаведную колькасьць нафты ў Беларусь. Такая зьдзелка дазволіць Вэнэсуэле і Азэрбайджану пазьбегнуць выдаткаў, зьвязаных з транспартаваньнем нафты праз акіян, як гэта рабілася дагэтуль.

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы чакаюць, што азэрбайджанскія пастаўкі пачнуцца ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG