Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Малдовы сыходзіць у адстаўку


У сувязі з абраньнем новага парлямэнту ўрад Малдовы на чале з прэм'ерам Уладам Філатам сыходзіць у адстаўку. Міністры працягнуць выконваць абавязкі да фармаваньня новага кабінэту.

Згодна з канстытуцыяй краіны, кандыдатуру прэм'ера павінен прадставіць абраны парлямэнтарамі прэзыдэнт.

Цяпер парлямэнце Малдовы ідуць перамовы адносна стварэньня кааліцыі. Большасьці для абраньня кіраўніка дзяржавы ня мае ані водная з чатырох партый. Паводле вынікаў датэрміновых выбараў, у парлямэнт прайшлі Партыя камуністаў, Лібэрал-дэмакратычная партыя, а таксама Дэмакратычная і Лібэральная партыі.
XS
SM
MD
LG