Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамоўны працэс з палестынцамі прывёў да канфлікту ў ізраільскім кіраўніцтве


Працэс перамоваў паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй выклікаў палітычныя праблемы ў ізраільскім кіраўніцтве,прычым тады, калі самі перамовы знаходзяцца ў "замарожаным"стане, падаюць ізраільскія СМІ. Апошняя чарговая заява міністра замежных спраў Ізраілю Авігдора Лібэрмана аб пэрспэктывах ўрэгуляваньня дачыненьняў з палестынцамі выклікала рэзкую рэакцыю збоку прэм'ер-міністра Беньяміна Нэтаньяху. Нэтаньяху адзначыў, што выказваньні кіраўніка МЗС не адлюстроўваюць пазыцыі ізраільскага ўраду.

У заяве Лібэрмана гаварылася, што падпісаць мірнае пагадненьне з палестынцамі цяпер немагчыма, бо цяперашні ўрад аўтаноміі ня быў дэмакратычны абраны, ня мае падтрымкі сярод насельніцтва і,такім чынам, зь ім немагчымыя легітымныя дамовы.
XS
SM
MD
LG