Лінкі ўнівэрсальнага доступу


У адпаведнасьці з часткай трэцяй артыкула 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет міністраў Рэспублікі Беларусь 27 Сьнежня 2010 г. прыняў пастанову аб складаньні паўнамоцтваў перад зноў абраным прэзыдэнтам Беларусі.


Як паведаміла прэс-служба прэзыдэнта, кіраўнік дзяржавы прыняў адстаўку урада. Новы склад Савета міністраў будзе сфарміраваны ў найбліжэйшы час.

Нагадаем, на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах спэцыяльнае пасяджэньне Савета міністраў, на якім было прынята рашэньне аб адстаўцы, адбылося 8 красавіка 2006 года, пасьля цырымоніі афіцыйнага уступленьня на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Кандыдатура прэм'ер-міністра ўносіцца прэзыдэнтам на зацьвярджэньне парлямэнту. Да фармаваньня новага урада прэм'ер і іншыя чальцы ўрада працягваюць выконваць свае абавязкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG