Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У грэцкай амбасадзе ў Рыме абясшкоджаная выбухоўка


Адмыслоўцы абясшкодзілі закладзеную ў бандэроль выбуховую прыладу, якую атрымала амбасада Грэцыі ў Рыме. У падазроных пакетах, атрыманых амбасадамі шэрагу іншых дзяржаў у сталіцы Італіі, выбухоўкі не выяўлена.

Улады Італіі раней папярэджвалі, што ўсім замежным дыпляматычным прадстаўніцтвам ў Рыме пагражае небясьпека пасьля выбухаў напярэдадні Калядаў у амбасадах Швайцарыі і Чылі, у выніку якіх былі параненыя 2 чалавека. Адказнасьць за рассылку бандэроляў з выбухоўкай ўзяла на сябе міжнародная анархісцкая арганізацыя.
XS
SM
MD
LG