Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шурхай знайшоўся ў судзе Маскоўскага раёну Менску


Зьміцер Шурхай, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, дастаўлены пасьля 5-суткавага арышту з Маскоўскага РАУС Берасьця ў Менск. Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка на актывіста БХД заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34.

Ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РУУС Менску.

Зараз Зьмітра Шурхая вязуць ў суд Маскоўскага раёну сталіцы.

Разам з Юрасём Бакурам і Андрэем Шарэндам Зьміцер Шурхай быў затрыманы 21 сьнежня ў Берасьці. Юнакі былі асуджаны за "брыдкаслоўе", знаходзіліся пад вартай у розных камерах. Зьмітра Шурхая ўчора міліцыянты так і не выпусьцілі.
XS
SM
MD
LG