Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Казахстане зарэгістравалі ініцыятараў падажэўньня назарбаескіх паўнамоцтваў


Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану абвясьціла сёньня аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па пытаньні правядзеньня рэфэрэндуму па падаўжэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева да канца 2020 года.

Ініцыятыўная група складаецца з 320 чалавек. 24 сьнежня гэтыя людзі падалі заяву ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй групы.

Згодна з законам аб рэфэрэндуме, ініцыятыўная група пасьля рэгістрацыі ў ЦВК мае права прыступіць да збору подпісаў грамадзян за правядзеньне рэфэрэндуму. Потым ЦВК накіруе гэтую прапанову прэзыдэнту Назарбаеву.
XS
SM
MD
LG