Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасьць лёсам Уладзімера Някляева і іншых затрыманых актывістаў апазыцыі.

Міністар заявіў, што даручыў часоваму паверанаму ў справах Канады ў Беларусі перадаць ураду Рэспублікі Беларусь “глыбокае расчараваньне” сытуацыяй у Беларусі. Міністар выказаў занепакоенасьць лёсам затрыманых актывістаў апазыцыі, у тым ліку Уладзімера Някляева, стан якога застаецца невядомы.

“Канада выказалася ясна і пераканаўча, што асуджае рэпрэсіі супраць дэманстрантаў, у прыватнасьці, зьбіцьцё і затрыманьне многіх лідэраў апазыцыі. Мы зьяўляемся сьведкамі кроку назад, і я настойліва заклікаю ўлады Беларусі зьмяніць накірунак і адстойваць дэмакратычныя прынцыпы, паважаць правы чалавека і вяршэнства закона. Людзі Беларусі заслугоўваюць таго, каб іх голас быў пачуты без пагрозы гвалтоўнага пакараньня” – гаворыцца ў заяве.

Гэта ўжо ня першая заява міністра замежных спраў Канады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня ў Беларусі.

Раней прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Канадзе зьвярнуліся да канадыйскага ўраду з заклікам спрыяць спыненьню палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG