Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня абвесьцяць прысуд Хадаркоўскаму і Лебедзяву


Сёньня раніцай у Хамоўніцкім судзе Масквы павінна пачацца абвяшчэньне прысуду Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзяву.

Па так званай “другой справе ЮКАСу” былыя саўладальнікі нафтавай кампаніі абвінавачваюцца ў буйным крадзяжы нафты. Пракуратура патрабуе прысудзіць кожнаму па 14 гадоў пазбаўленьня волі.

Хадаркоўскі і Лебедзеў знаходзяцца за кратамі з 2003 года. У 2005 годз яны былі асуджаныя на дзевяць гадоў за нявыплату падаткаў. Пазьней гэты тэрмін быў скарочаны на адзін год.

Абвяшчэньне прысуду было прызначана на 15 сьнежня, аднак без тлумачэньня прычынаў было перанесена на 27 сьнежня.
XS
SM
MD
LG