Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя ва Ўкраіне лічыць палітычна матываваным арышт экс-міністра


Праваахоўныя органы Ўкраіны затрымалі сёньня ў Кіеве былога кіраўніка МУС Украіны, лідэра апазыцыйнай партыі “Народная самаабарона” Юрыя Луцэнку.
Яго затрымалі з дапамогай 10 супрацоўнікоў спэцпадразьдзяленьня службы бясьпекі Ўкраіны "Альфа" каля ягонага дома, дзе ён гуляў з сабакам.

Луцэнку абвінавачваюць у нанясеньні шкоды дзяржаве ў памеры 45 тысяч даляраў.

Апазыцыя лічыць перасьлед Луцэнкі палітычна матываваным. У партыі “Народная самаабарона” прычынай затрыманьня Луцэнкі называюць яго нядаўнюю заяву аб тым, што яго крымінальны перасьлед з’яўляецца “помстай данецкай злачыннай групоўкі, якая прыйшла да ўлады ва Украіне".

Паводле інфармацыі пракуратуры, усяго 18 крымінальных спраў распачатыя супраць чальцоў папярэдняга ўраду Украіны, у тым ліку і супраць экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі.
XS
SM
MD
LG