Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ізраілі выбухнулі 2 ракеты


Дзьве ракеты, ськіраваныя сёньня з Паласы Газы, выбухнулі на тэрыторыі раёна Эшколь у пустыні Нэгеў, на поўдні Ізраілю. Пра пацярпелых зьвестак няма.

Раней ізраільскія вайскоўцы зрабілі некалькі стрэлаў з танкаў у бок гораду Хан-Юніс у Паласе Газы. Пашкоджаныя тры будынкі, але людзі не пацярпелі.

Раней сёньня у часе перастрэлкі на мяжы былі забітыя двое ваеўнікоў радыкальнай палестынскай групоўкі “Ісламскі джыхад”, якія спрабавалі устанавіць выбуховае прыстасаваньне.

Групоўка Хамас, якая кантралюе Паласу Газы, нядаўна заявіла, што гатовая аднавіць ваенныя дзеяньні супроць Ізраіля, калі напады з яго боку не спыняцца.
XS
SM
MD
LG