Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане з-за тэрарыстаў зачыненыя цэнтры дапамогі


Усясьветная харчовая праграма ААН (The World Food Program, WFP) зачыніла свае цэнтры дапамогі у паўночна-заходнім Пакістане пасьля тэрарыстычнага нападу, у выніку якога загінулі 43 чалавекі.

Напад на людзей, якія прыйшлі ў цэнтр дапамогі ААН, дзе раздавалі прадукты, 25 сьнежня ўчыніла, паводле апошніх зьвестак, жанчына-самагубца.

Афіцыйны прадстаўнік Праграмы WFP Шафік Хан заявіў, што зачыненыя 4 цэнтры каля мяжы з Аўганістанам, ў раёне Бажур, дзе пануе бязуладзьдзе.
XS
SM
MD
LG