Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Ірану прыпынілі выкананьне сьмяротнага прысуду


Улады Ірану прыпынілі выкананьне сьмяротнага прысуду курдзкаму актывісту Хабібуле Лаціфі, якое было заплянаванае на нядзелю. Пра гэта паведаміў яго адвакат Немат Ахмадзі.

Міжнародныя праваабрончыя арганізацыі заклікалі ўлады Ірану не выконваць сьмяротны прысуд.

У 2008 годзе Лаціфі быў вынесены сьмяротны прысуд за адступніцтва ад веры і супрацоўніцтва з сэпарытысцкай паўстанцкай групоўкай. У 2007 годзе Лаціфі быў арыштаваны паводле падозраньня ва ўдзеле у нападзе на аўтамабіль пракурора горада Сэнендэдж на захадзе Ірану і нападзе на паліцэйскі пастарунак. Лаціфі абвяргае гэтыя абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG