Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі тысяч чалавек узялі удзел у акцыі "Масква для ўсіх"


У Маскве ў мітынгу супраць ксэнафобіі на Пушкінскай плошчы ўзялі удзел, паводле розных крыніцаў, ад паўтары да трох тысяч чалавек.
Мітынгоўцы скандавал лёзунгі “Расея для ўсіх!” і “Фашызм не пройдзе!”.

У часе мітынгу выступалі многія вядомыя грамадзкія дзеячы Расеі, у іх ліку арганізатар Віктар Шандаровіч, лідэр руху ў абарону “Хімкінскага лесу” Яўгенія Чырыкава, пісьменьніца Марыета Шагінян, лётчык-выпрабавальнік Магамед Талбоеў.

Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў сказаў у часе мітынгу: “Кожны горад, кожная вёска ў Расеі шматнацыянальныя. Любая успышка нацыяналізма ў Расеі зруйнуе краіну, зруйнуе культуру, дзяржаву, увогуле усё. Калі нацыяналізм выйдзе на першы плян, Расеі канец. Людзі, якія сабраліся тут – патрыёты Расеі, людзі, якія любяць Расею такой, якая яна ёсьць”.

З ідэяй правядзеньня акцыі пад назвай "Масква для ўсіх" выступіў пісьменьнік Віктар Шандаровіч пасьля забурэньняў на Манежнай плошчы 11 сьнежня. Тады некалькі дзясяткаў чалавек пацярпелі ў выніку сутыкненьняў нацыяналістаў і футбольных фанатаў зь міліцыяй.
XS
SM
MD
LG