Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве затрыманы экс-кіраўнік МУС


Праваахоўныя органы Ўкраіны затрымалі ў Кіеве былога кіраўніка МУС Украіны Юрыя Луцэнку.

Луцэнку затрымалі, калі ён гуляў побач са сваім домам з сабакам, і павезьлі ў невядомым кірунку, паведаміла "РИА Новости" прэс-сакратар былога міністра Іна Кісіль.

"Каля дзесяці супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня службы бясьпекі Ўкраіны "Альфа" затрымалі Юрыя Луцэнку", – сказала Кісіль.

Луцэнку прад'яўлена абвінавачаньне "ў завалоданьні дзяржаўнай маёмасьцю ў асабліва буйных памерах шляхам злоўжываньня службовым становішчам, па папярэдняй змове групай асобаў" і ў "перавышэньні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы".
XS
SM
MD
LG