Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран дазволіў праезд грузавікоў з палівам у Афганістан


Іран пагадзіўся зьняць забарону на праезд у Афганістан грузавікоў з палівам, што былі спыненыя на мяжы паміж дзьвюма краінамі.

Пра гэта паведамілі іранскія СМІ са спасылкай на афганскага віцэ-прэзыдэнта Махамада Касіма Фахіма, які распавёў журналістам, што дамоўленасьць была дасягнутая ў ходзе яго перамоваў у Тэгеране.

Забарона была ўведзеная тры тыдні таму, калі Іран заявіў, што паліва можа выкарыстоўвацца для патрэбаў замежных вайскоўцаў у Афганістане. Кабул адпрэчыў гэтыя абвінавачаньні, адзначыўшы, што ўсе пастаўкі зьвязаныя выключна з патрэбамі насельніцтва.
XS
SM
MD
LG