Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкія прафсаюзы патрабуюць вызваліць беларускую апазыцыю


Лідэр нямецкіх прафсаюзаў (DGB) і старшыня Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Міхаэль Зомэр зрабіў заяву, у якой патрабуе ад кіраўніцтва Нямеччыны і ЭЗ адпаведнай і выразнай рэакцыі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Менску.

Зомэр лічыць "недапушчальным”, калі на ўсходняй мяжы ЭЗ нейкі “дэспат топча нагамі правы і свабоды чалавека”. Лідэр DGB адзначае, што сярод сотняў арыштаваных дэманстрантаў і старшыня Свабодных прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Кавалькоў.

"Я патрабую неадкладна вызваліць людзей, якія не зрабілі нічога, акрамя таго, як выказалі сваё меркаваньне. Турэмнае ўтрыманьне на падставе палітычных меркаваньняў заўсёды азначае ў Беларусі небясьпеку для жыцьця і здароўя. Апошнім часам гэта, на жаль, даказана. Але і ў Беларусі павінны прызнаваць такія фундамэнтальныя правы чалавека як свабода асацыяцый і свабода сходаў. Улада, якая ігнаруе гэтыя правы павінна несьці адказнасьць за свае дзеяньні", – адзначыў у сваёй заяве лідэр DGB і старшыня Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Міхаэль Зомэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG