Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джуліян Асанж будзе прадаваць мэмуары


Заснавальнік праекту WikiLeaks Джуліян Асанж паведаміў, што заключыў кантракты на напісаньне аўтабіяграфічнай кнігі на агульную суму ў паўтара мільёна даляраў.

У інтэрвію брытанскай газэце Sunday Times Эссанж адзначыў, што гэтыя грошы дапамогуць яму арганізаваць сваю абарону на магчымым працэсе ў Швэцыі, дзе яго вінавацяць у сэксуальным гвалце. Акрамя таго, па словах Асанжа, WikiLeaks мае патрэбу ў далейшым фінансаваньні.

Асанж зараз знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, дзе чакае судовага рашэньня адносна яго выдачы Швэцыі. Ён абвяргае абвінавачваньні, называючы іх часткай кампаніі па яго дыскрэдытацыі.
XS
SM
MD
LG