Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве пратэстуюць супраць ксэнафобіі


У Маскве на Пушкінскай плошчы сёньня праходзіць мітынг пад антыксэнафобскімі лёзунгамі.

З ідэяй правядзеньня акцыі пад назвай "Масква для ўсіх" выступіў пісьменьнік Віктар Шандаровіч пасьля забурэньняў на Манежнай плошчы 11 сьнежня. Тады некалькі дзясяткаў чалавек пацярпелі ў выніку сутыкненьняў нацыяналістаў і футбольных фанатаў зь міліцыяй.

На заклік Шандаровіча выйсьці на мітынг адгукнуліся многія вядомыя дзеячы культуры і грамадзянскія актывісты.

На сайце Радыё Свабода вядзецца прамая відэатрансьляцыя акцыі "Масква для ўсіх!".
XS
SM
MD
LG