Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кот-д'Івуар: прэзыдэнт адкінуў ультыматум суседзяў аб адстаўцы


Прадстаўнік прэзыдэнта Кот-д'Івуару Лярана Гбагбо, які, на думку міжнароднай супольнасьці, прайграў сёлетнія прэзыдэнцкія выбары, заявіў, што пагроза заходнеафрыканскіх лідэраў ужыць сілавыя дзеяньні для яго зьвяржэньня – змова Захаду, інсьпіраваная Францыяй.

Напярэдадні Эканамічная супольнасьць заходнеафрыканскіх краін выставіла ультыматум прэзыдэнту Гбагбо, у якім заклікала яго сысьці ў адстаўку, пагражаючы ў адваротным выпадку прымяніць вайсковую сілу.

Прадстаўнікі ААН паведамляюць, што на мяжы Кот-д'Івуару і Лібэрыі знаходзяцца каля 14 тысяч уцекачоў, якія хочуць пакінуць краіну, каб пазьбегчы гвалту.
XS
SM
MD
LG