Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды: затрыманыя 12 падазраваных тэрарыстаў


Паліцыя Нідэрляндаў затрымала ў пятніцу ў Ратэрдаме 12 грамадзян Самалі – паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. Аб гэтым паведаміла ў суботу нідэрляндзкая пракуратура.

Затрыманьні прайшлі пасьля таго, як паліцыя атрымала інфармацыю пра рыхтаваныя тэракты. Шасьцёра з затрыманых самалійцаў – жыхары Ратэрдаму, адзін пражываў у Даніі, пяцёра сталага месца жыхарства ня мелі.
XS
SM
MD
LG