Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве мітынгавалі за і супраць Лукашэнкі



Актывісты рухаў «Абарона», «Салідарнасьць», «Зьмена» і «Мы» — усяго каля 50 чалавек — выказвалі пратэст афіцыйным вынікам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і патрабавалі вызваленьня расійскіх грамадзян, затрыманых падчас разгону акцыі 19 сьнежня.

Пікетоўцы патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, на якога заведзена крымінальная справа, і грамадзянку Расеі Насту Рыбачэнка, якая адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Менску. Таксама, на думку мітынгоўцаў, павінны быць вызвалены затрыманыя ў Беларусі актывісты «Абароны» Дзьмітрый Іваноў і Максым Пятровіч. Пікетоўцы скандавалі «Свабоду Насьце Рыбачэнка», «Нашы выбары фарс — вашы выбары фарс», «Пара мяняць лысую гуму». Былі спалены партрэт Лукашэнкі і карыкатуры на Пуціна.

Адначасова актывісты моладзевага праўладнага руху «Расея маладая» праводзілі акцыю за Лукашэнку. Яны раздавалі ўлёткі, якія тлумачаць, што на выбарах у Беларусі большасьць грамадзян выказаліся на карысьць дзейнага кіраўніка, і што Аляксандар Лукашэнка заняў пасаду прэзыдэнта Беларусі ў адпаведнасьці з законам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG