Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаіцяне забіваюць жрацоў вуду, якія "наклікалі" халеру


Вудуісцкія рэлігійныя лідэры Гаіці заклікалі ўлады краіны супыніць самасуд над жрацамі, якіх мясцовыя жыхары лічаць вінаватымі ў эпідэміі халеры, паведамляе Euronews.

Успышка інфэкцыйнай хваробы, якая здарылася ў сярэдзіне кастрычніка, ужо зьнесла жыцьці прынамсі двух з паловай тысяч чалавек.

Мэдыкі тлумачаць яе шырэньне заражанай ежай і вадой. Многія гаіцяне, аднак, лічаць больш праўдападобнай вэрсію, што эпідэмію, пры дапамозе чараўніцтва, выклікалі прадстаўнікі культу вуду. Сёньня натоўп, узброены мачэтэ забіў прынамсі 45 прадстаўнікоў культу.
XS
SM
MD
LG