Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз павінен абумоўліваць сваю дапамогу Беларусі


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Пра гэта ў размове зь нямецкім выданьнем «Focus» заявіў колішні кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч. Палітык заклікаў ЭЗ працягваць дыялёг з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы на жорсткія дзеяньні міліцыянтаў 19-20 сьнежня. Інакш, лічыць палітык, Беларусі пагражае далейшая ізаляцыя.

Тым ня менш, падкрэсьліў Мілінкечіч, ЭЗ павінен выставіць умовы для сваёй эканамічнай дапамогі. Толькі калі Эўропа загаворыць адным голасам, тады Лукашэнка пойдзе на саступкі.

Мілінкевіч выключае аксамітную рэвалюцыю ў Беларусі кшталту той, што адбылася ва Ўкраіне. Людзі ў Беларусі жывуць у такім жа «жорсткім аўтарытарным рэжыме», які ў свой час быў у ГДР.

Беларускі апазыцыйны палітык не выключае ў будучыні новай хвалі рэпрэсіяў. Мілінкевіч рэзка скрытыкаваў станоўчыя выказваньні дэпутата Бундэстагу, ХДС-назіральніка ад АБСЭ Георга Шырмбэка адносна адсутнасьці махлярства на выбарах у Беларусі 19 сьнежня.

"Такія выказваньні наносяць вялікую шкоду", – адзначыў Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію нямецкаму выданьню "Focus".

* * *
Калі гэты матэрыял стаяў ужо на сайце, Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да “Свабоды” з просьбаю ўдакладніць сваю пазыцыю. Беларускі палітык лічыць:

“Адносіны Беларусі і Эўразьвязу павінны аднавіцца ТОЛЬКІ пасьля вызваленьня палітвязьня Міколы Аўтуховіча, усіх затрыманых экс-кандыдатаў у прэзыдэнты і актывістаў, арыштаваных 19 сьнежня і пасьля”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG