Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бішкеку -- спроба тэракту


Праваахоўныя органы Кіргізстану пераведзеныя на казармавы рэжым нясеньня службы пасьля спробы тэракту ў сталіцы.

Сёньня раніцай у Бішкеку было абясшкоджанае выбуховае прыстасаваньне з гадзіньнікавым мэханізмам, закладзенае ў аўтамабіль Land Rover, які стаяў ля будынку гарадзкой міліцыі. У аўтамаблі знаходзіўся газавы балён, начынены выбуховымі рэчывамі, эквівалентам дзесяці кіляграмаў трацілу.

Паводле дадзеных спэцслужбаў, аўтамабіль быў скрадзены напярэдадні групай узброеных людзей у грамадзяніна ЗША ў прымесьці Бішкеку.
XS
SM
MD
LG