Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: забіты нямецкі спэцыяліст


У Аўганістане ў выніку абстрэлу загінуў грамадзянскі спэцыяліст зь Нямеччыны. Аўтамабіль, у якім знаходзіўся ён і яшчэ трое, быў абстраляны ў пятніцу на поўначы краіны. Паводле дадзеных Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця Нямеччыны, загінулы працаваў кансультантам у адным з банкаў і займаўся ў Аўганістане адным з дарожных праектаў.

Адказнасьць за напад узялі на сябе талібы.
XS
SM
MD
LG