Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў павіншаваў Лукашэнку зь перамогай на выбарах


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў, архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў, архіўнае фота.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова пацьвердзіла, што Дзьмітрый Мядзьведзеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з выбраньнем на пасаду прэзыдэнта Беларусі.


«З улікам афіцыйна апублікаваных лічбаў ЦВК Беларусі, дакладу кіраўніка расейскага Цэнтарвыбаркаму Уладзімера Чурава пра высновы назіральнікаў, гэты ліст быў адпраўлены», — сказала Цімакова. Пра гэта паведамляюць усе асноўныя расейскія інфармацыйныя агенцтвы.

Раней сёньня паведамленьне пра віншаваньне Мядзьведзевым Лукашэнкі некалькі разоў зьяўлялася і абвяргалася рознымі крыніцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG