Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба Лукашэнкі кажа, што павіншаваў. Прэс-служба Мядзьведзева кажа, што не.

Прэзыдэнт Расійскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў павіншаваў новаабранага Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. «Жадаю Вам посьпехаў, а братэрскаму беларускаму народу — міру і працьвітаньня», — гаворыцца ў віншаваньні.

Літаральна празь некалькі хвілінаў пасьля гэтага паведамленьня на сайце РСН «Русской службы новостей» зьявілася наступнае паведамленьне: «У прэс-службе прэзыдэнта Расеі РСН паведамілі, што не адпраўлялі віншаваньня, якое атрымаў Аляксандар Лукашэнка».

Мы таксама паспрабавалі знайсьці тэкст «віншаваньня» на афіцыйным сайце прэзыдэнта Расеі. Але, пасьлядоўна прагледзеўшы там усе рубрыкі, ніякага віншаваньня Лукашэнку не знайшлі.

Зьвяртае на сябе ўвагу і тое, што ў паведамленьнях БелТА і "Інтэрфаксу" прыводзіцца толькі адна фраза зь «віншаваньня» Мядзьведзева. Калі ёсьць гэты тэкст, чаму б ня даць яго цалкам?

Сачыце за разьвіцьцём гэтага сюжэту на сайце "Свабоды".
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG