Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу падтрымалі Лю Сяобо


Ля прадстаўніцтва КНР у Ганконгу адбылася акцыя ў абарону кітайскага дысыдэнта, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру за 2010 год Лю Сяобо. Акцыя з удзелам некалькіх дзясяткаў чалавек была прымеркаваная да першай гадавіны вынясеньня Лю Сяобо выраку суду паводле абвінавачаньня ў антыдзяржаўнай дзейнасьці. Пікетоўцы патрабавалі вызваліць праваабаронцу, які атрымаў у сьнежні летась 11 гадоў турмы.

Кітай назваў “палітычным фарсам” цырымонію ўручэньня прэміі міру, якая адбылася раней у гэтым месяцы ў Осла, бо на ёй не змаглі прысутнічаць ні сам Лю Сяобо, ні нават ягоныя сваякі ці паплечнікі з Кітаю.
XS
SM
MD
LG