Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бітлеем: сто тысяч пілігрымаў


Рэкордная колькасьць пілігрымаў, як чакаецца, наведае гэтымі сьвяточнымі днямі Бітлеем, горад на Заходнім беразе Ярдану, дзе, паводле паданьня, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Улады кажуць, што ў Бітлееме пабываюць каля ста тысяч чалавек, удвая больш, чым летась.

У Бітлееме пілігрымы наведваюць царкву, пабудаваную над пячорай, дзе нарадзіўся Ісус, -- адну з галоўных хрысьціянскіх сьвятыняў.
XS
SM
MD
LG