Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Філіпіны: параненыя 6 хрысьціянаў


На поўдні Філіпінаў сёньня 6 чалавек былі параненыя ў выніку выбуху ў часе каляднай імшы ў царкве на высьпе Хола. Улады падазраюць у арганізацыі нападу баявікоў ісламісцкай групоўкі “Абу-Саяф”, зьвязанай з “Аль-Кайдай”.

На поўдні Філіпінаў напады на мясцовых хрысьціянаў адбываюцца часта. З 2002 году там разьмешчаныя войскі ЗША, якія дапамагаюць урадавым сілам весьці барацьбу з баевікамі.
XS
SM
MD
LG